Стала ведама, што ў Лідзе быў затрыманы дальнабойнік Валеры Троцкі.

Затрыманне адбылося яшчэ ў траўні. Яго ўтрымліваюць у турме №1 Гародні. Што ставяць у віну, невядома, як мяркуецца не такі часты артыкул 361 Крымінальнага Кодэксу (Заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншым дзеянням, накіраваным на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі).

Раней Валеры Троцкі працаваў у лідскай ахове, але потым звольніўся. Апошнім часам Троцкі працаваў дальнабойнікам.