Абвешчаны прысуд палітвязню Аляксандру Пятрашку.

(https://prisoners.spring96.org/be/person/aljaksandr-pjatraszka)Яго асудзілі на паўтара года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Вядома, што Аляксандра змусілі прызнаць віну. Суддзя Гарадзенскага абласнога суда Васіль Скок прызнаў яго вінаватым паводле арт. 130 (Распальванне варожасці ці варажнечы) і арт. 369 («Абраза прадстаўніка ўлады») Крымінальнага кодэкса. Мужчыну судзілі за каментар.

Аляксандр быў затрыманы ў верасні 2021 года ў Гародні па крымінальнай справе, распачатай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў менскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра. У чэрвені гэтага года КДБ унёс (https://t.me/viasna96/11929) яго ў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці».