23 чэрвеня ў Гродзенскім абласным судзе абвешчаны прысуд палітвязняволенаму Аляксею Забірану (https://prisoners.spring96.org/be/person/aljaksei-zabiran). Суддзя Дзмітрый Бубенчык прызнаў яго вінаватым паводле арт. 369 КК («Абраза прадстаўніка ўлады»), арт. 368 КК («Абраза Лукашэнкі») і арт. 130 КК («Распальванне варожасці ці варажнечы») і агучыў вырак: тры гады калоніі агульнага рэжыму.

Таксама мужчына мусіць выплаціць 1000 рублёў кампенсацыі маральнай шкоды пацярпеламу і штраф — 1600 рублеў.

Нагадаем, Аляксей быў затрыманы 4 лістапада 2021 года. Ён нарадзіўся ў Казахстане, але каля васьмі гадоў таму вярнуўся на этнічную Радзіму — у Беларусь. Ён уладкаваўся на працоўную пасаду ў «Гродна-Азот» і жыў у інтэрнаце, які яму вылучыла прадпрыемства. Аляксея затрымалі сёлета 4 лістапада. Усё, што ён паспеў сказаць, калі яму далі магчымасць патэлефанаваць, — «мяне затрымалі за каментар».