
Пакуль цягнецца закрыты суд над каардынатаркай Валанцёрскай службы «Вясны» Марфай Рабковай (https://prisoners.spring96.org/be/person/marfa-rabkova), а лісты дрэнна даходзяць, падтрымай праваабаронцу пасылкай ці грашовым пераводам.
У нядаўнім лісце ў адказ на атрыманую бандэрольку Марфа Рабковай адзначала:
«Маральна і фізічна я трымаюся, працягваю верыць, што ўсё павінна нармалізавацца. <…>
Наша Вясна абавязкова прыйдзе! Усё будзе добра».
✊Падтрымай Марфу:
💌 СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Марыі Аляксандраўне Рабковай
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn