У Беластоку прайшла чарговая, ужо 16-я акцыя па ліку, акцыя салідарнасці з Анжалікай Борыс і Анджэем Пачобутам. На яе прыйшлі актывісты польскіх і беларускіх грамадскіх арганізацый, журналісты, дэпутат Сойму Польшчы Роберт Тышкевіч.

Адкрыў акцыю салідарнасці Ян Роман

Выступае Роберт Тышкевіч

Выступае Анна Кетліньска

Выступае Марэк Занеўскі

Выступае Сяргей Верамеенка

Выступоўцы гаварылі пра салідарнасць і магчымасці падтрымкі палітвязняў. Сяргей Верамеенка згадаў таксама пра Галіну Дзербыш, якая з цяжкай хваробай незаконна зняволена ў гарадзенскай турме.

Напомнім, што Анджэя Пачобута арыштавалі 25 сакавіка 2021 года ў рамках «справы палякаў», фігурантамі якой таксама з’яўляюцца старшыня Саюзу палякаў Беларусі Анжаліка Борыс (яе арыштавалі 23 сакавіка 2021 года), актывісты Саюзу палякаў Беларусі з Ліды, Ваўкавыску і Берасця: Ірэна Бярнацкая, Марыя Цішкоўская і Ганна Панішава. Жанчын, апрача Анжалікі Борыс, летась вызвалілі і прымусілі пакінуць Беларусь.

Анжаліку Борыс ў канцы сакавіка бягучага года перавялі пад хатні арышт, ёй змянілі меру стрымання. Анджэй Пачобут па-ранейшаму за кратамі. На пачатку траўня 2022 года Анджэя перавялі з СТ №8 у Жодзине ў СІЗА-1 на Валадарскага ў Менску.