На Гарадзеншчыне працягваецца рэпрэсіўная хваля затрыманняў.
У Ваўкавыску затрыманы 44-гадовы Уладзімір Сергіенка.

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што мужчына з’ехаў у Польшчу, адкуль нібыта абражаў міліцыянтаў і Лукашэнку. Яго затрымалі пасля вяртання ў Беларусь.
***
У Гародні затрымалі футбольнага фаната.

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманне 35-гадовага гарадзенца Аляксандра Гушчы. Прычына — нібыта распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў і рэгістрацыя ў плане «Перамога»