Гарадзенца Сяргея Рымшу, якому ўзмацнілі рэжым, перыядычна змяшчаюць у ШІЗА

У нядаўным лісце на волю палітзняволены гарадзенец Сяргей Рымша напісаў, што час ад часу адміністрацыя жодзінскай турмы змяшчае яго ў ШІЗА.

Сяргея засудзілі на тры з паловай гады па артыкулах 364 КК (Гвалт у дачыненни да супрацоўнікаў міліцыі) і 342 КК (Удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Згодна з матэрыяламі справы, 9 жніўня ў таніраваны мікрааўтобус з супрацоўнікамі міліцыі паляцеў камень. За гэта затрымалі Сяргея. Пры затрыманні яго збілі. Рымша адмаўляў той факт, што гэта ён кідаў камяні ў мікрааўтобус.

21 студзеня 2021 году суд Ленінскага раёна Гародні безпадстаўна прызнаў яго вінаватым і засудзіў да 3,5 гадоў калоніі.

Сяргей знаходзіўся ў шклоўскай ПК №17, але ў лістападзе 2021 яму ўзмацнілі рэжым і перавялі ў жодзінскую турму №8.