Лукашэнкаўскія ўлады прызначаюць сярод грамадзян усё новых “тэрарыстаў”. Гэты чорны спіс цэлы час расце. 28 чэрвеня КГБ залічыў у «спіс тэрарыстаў» яшчэ 23 чалавекі — цяпер агулам у ім 870 чалавек, з якіх больш за 100 грамадзяне Беларусі. Пераважна гэта палітвязні, якіх надалей дыскрымінуюць у правах.

Сярод новых “тэрарыстаў” такія ведамыя асобы як Сяргей Ціханоўскі, Ігар Лосік, названыя таксама ў новым пераліку гарадзенец Андрэй Аўсіевіч, наваградцы Уладзімір Гарох і Дзяніс Кірэшчанка. Аўсіевіч і Гарох знаходзяцца ў зняволенні, а Кірэшчанка ўжо адбыў свой тэрмін.