Гарадзенскія сілавыя структуры здзейснілі своеасаблівы падарунак вядомаму чалавеку Гародні – Міколу Маркевічу. 29 чэрвеня яму спаўняецца 60 гадоў. Сёння стала вядома, што 24 чэрвеня Маркевічу прысудзілі 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Грамадскага дзеяча, былога журналіста, а цяпер бізнесоўца Маркевіча затрымалі як звычайна гвалтоўна на мінулым тыдні.

Арыштавалі Міколу Маркевіча за нейкі даўні перапост у сацсетках «экстрэмісцкіх матэрыялаў». Як звычайна ў рэпрэсіўнай дзяржаве – быў бы чалавек, а карны артыкул на яго знойдзецца.