У Гародні працягааюцца затрыманні вядомых людзей. На гэты раз затрыманы вядомы ўдзельнік дэмакратычнага руху і розных выбарчых і грамадскіх кампаній Дзмітрый Бандарчук.

Пра яго затрыманне паведаміў Вадзім Саранчукоў.

У рамках якой справы і фармальна з якой прычыны затрыманы Бандарчук – пакуль невядома.

Напомнім, што тыдзень таму у Гародні быў затрыманы Мікола Маркевіч, які некалі актыўна працаваў у журналістыцы і быў дэпутатам Вярхоўнага Савету 12-га склікання, а апошнія 15 гадоў займаўся прыватным бізнесам. Інфармацыі пра яго сітуацыю дагэтуль няма.