Канвеер затрыманняў і рэпрэсій не спыняецца ў горадзе над Нёманам ні на дзень. 30 чэрвеня сілавікамі затрыманы жыхар гораду Алег Сягоднік.

Алег — мантажнік, бацька траіх дзяцей, раварыст, сябра ўжо ліквідаванай арганізацыі «ВелаГродна».

У канцы кастрычніка 2020 года яго затрымалі на ровары разам з сябрамі, а пасля збілі. На яго склалі пратакол па арт.23.34 КаАП. Ён адбыў двое сутак у ізалятары і атрымаў штраф у 20 базавых велічыняў (тады — 540 рублёў