
У Гародні затрымалі 36-гадовага Валерыя Віскірскага.
Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што мужчына затрыманы за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў і нацысцкай сімволікі, а таксама за абразу Лукашэнкі і супрацоўнікаў міліцыі.
Па іх словах, жыхар Гародні да суда будзе знаходзіцца за кратамі.