Суд над палітзняволенай Юліяй Лаптановіч (https://prisoners.spring96.org/be/person/julija-laptanovicz) пачнецца 4 ліпеня.

Яе будзе судзіць абласны суд Гародні. Пры гэтым блізкія не ведаюць, ці пройдзе паседжанне у адкрытым рэжыме. Вядома, што ад палітзняволенай не дайшло ні аднаго ліста з моманту, як жанчыну этапавалі ў гарадзенскую турму — ужо некалькі тыдняў навінаў ад Юліі няма, піша @viasna_brest.

Юлія (https://prisoners.spring96.org/be/person/julija-laptanovicz) і Ігар (https://prisoners.spring96.org/be/person/ihar-laptanovicz) Лаптановічы — актывісты з Пружанаў, якія цяпер знаходзяцца за кратамі. На волі іх чакаюць трое дзяцей. Ігар утрымліваецца за кратамі ўжо больш за год. І Юлію, і яе мужа асудзілі (https://spring96.org/be/news/104545) па «справе карагодаў». Але жанчыну будуць судзіць яшчэ раз — Юліі хочуць прад’явіць (https://t.me/viasna96/10508) абвінавачванне яшчэ па трох артыкулах.

📦Пакуль жанчыну не асудзілі, вы можаце даслаць пасылку або зрабіць грашовы перавод.

💌Таксама дасылайце Ігару і Юліі заказныя і звычайныя лісты:
⁃ ПК №3, 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба, Ігару Анатольевічу Лаптановічу
⁃ Турма № 1, 230023, Гродна, Кірава, 1, Юліі Аляксандраўне Лаптановіч