
Стала вядома, што затрыманага раней Дзмітрыя Бандарчука адпусцілі. Паводле некаторай інфармацыі ён быў аштрафаваны, паводле дакладна якога артыкулу адміністрацыйнага кодэксу – невядома.
Палітычнага актывіста Дзмітрыя Бандарчука затрымалі раніцай 28 чэрвеня за нібыта распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў – улётак.
У час затрымання актывіста збілі і звезлі на мікрааўтобусе на менскіх нумарах. У доме правялі вобшук. Блізкія Дзмітрыя даведаліся, што яго даставілі ў аддзяленне міліцыі мікрараёну «Дзевятоўка» на вул. Дубко.
Зараз Бандарчук на волі ў Гродне. Каментары ён пакуль не дае. Трэба меркаваць, што актывіст знаходзіцца пад моцным ціскам дзяржаўных органаў.