Журналіста “Новага Часe” Мікалая Дзядка перавялі ў гарадзенскую турму №1.

У турме асуджаны да 5 гадоў калоніі палітвязень Мікола Дзядок прабудзе да канца ягонага тэрміну — 2 гады 10 месяцаў.

Нагадаем, Міколу Дзядка затрымалі 11 лістапада 2020, пасля чаго моцна білі і катавалі.

Летась 10 лістапада суддзя Анастасія Папко прызнала Мікалая вінаватым па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу:

арт. 342 — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх;

арт. 361 — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь;

арт. 295-3 — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў.

Падтрымаць палітвязня: Турма № 1, 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1 Дзядку Мікалаю Аляксандравічу.