2 чэрвеня 31-гадовы жыхар Мастоў прыехаў у вёску Харціца. Уначы ён нібыта здзёр чырвона-зялёны сцяг з дому культуры і выкінуў яго ў лужыну. Пра гэта паведамляе адзін з дзяржаўных тэлеграм-каналаў. Ён сцвярджае, што мужчына быў п’яны.

Апазналі мужчыну праз відэакамеру, яго затрымалі ў Мастах. Там ён нібыта зноў быў п’яны. Фігуруе артыкул 370 Крымінальнага кодэксу – Здзек з дзяржаўных сімвалаў. Чалавеку пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.