Магілы жаўнераў Арміі Краёвай у вёсцы Мікулішкі Ашмянскага раёна параўнялі з зямлёй. Пра гэта на сваёй старонцы ў фэйсбуку паведаміў віцэ-старшыня Саюза палякаў Беларусі Марак Занеўскі.

Помнік і магілы ў Мікулішках да руйнавання

У фэйсбуку сітуацыю пракаментаваў і дэпутат польскага Сейма Роберт Тышкевіч. Ён назваў тое, што здарылася, «варварскім актам дзяржаўнага вандалізму» і выказаў упэўненасць, што гэты агідны ўчынак рэжыму Лукашэнкі павінен сустрэць рашучую рэакцыю польскіх уладаў.

на месцы зруйнаванага помніка і магіл

У канцы чэрвеня Польшча выказвала занепакоенасць частымі выпадкамі апаганьвання магіл польскіх жаўнераў. У МЗС краіны заяўлялі, што выпадкі вандалізму пераважна тычацца Гарадзенскай вобласці, дзе знаходзіцца каля 550 месцаў пахавання польскіх салдат. Польшча звярталася да лукашэнкаўскіх уладаў з заклікам неадкладна спыніць акты вандалізму і прыцягнуць вінаватых да адказнасці. Выпадкі знішчэння польскіх магіл былі зафіксаваныя ў вёсках Багданы, Бабровічы, Дындылішкі, а таксама ў Іўі. У Ёдкавічах Бераставіцкага раёна невядомыя ссунулі надмагільныя пліты і выкапалі парэшткі жаўнераў з брацкай магілы.