32-гадовы гарадзенец SEO-мэнэджэр Іван Дуброўскі вызваліўся з калоніі на пачатку ліпеня, дзе адбываў несправядлівае пакаранне – 1 год паводле неправамернага рашэння суда за нібыта «перашкоду руху транспарту падчас удзелу ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, якое груба парушае грамадскі парадак» (ч.1 арт. 342 КК РБ).

14 студзеня 2021 года ў будынку суда Кастрычнічкага раёну Гародні чалавек у мантыі Максім Галубовіч засудзіў Дуброўскага да пазбаўлення волі і канфіскаваў яго рухомую маёмасць: аўтамабіль «Toyota Yaris» быў прызнаны «сродкам здзяйснення правапарушэння» і адабраны ва ўласніка на карысць дзяржавы.

З улікам таго, што арыштаваны Дубоўскі быў яшчэ ў кастрычніку 2021 года і ўтрымліваўся ў СІЗА турмы №1, тэрмін прызначанага пакарання сплыў на пачатку ліпеня 2022, таму палітвязень днямі выйшаў на свабоду.