Стала ведама, што ведамы гарадзенскі журналіст і грамадскі дзеяч Мікола Маркевіч трапіў у шпіталь. Ён не пасьпеў адбыць усе 10 сутак адміністрацыйнага арышту, да якога яго прысудзілі за перапост матэрыялу ў сацыяльных сетках. У зняволенні ён сустрэў якраз свае 60-ыя ўгодкі. А ў шпіталь ён трапіў за суткі да заканчэння арышту.

Напомнім, што Мікола Маркевіч быў затрыманы на працоўным месцы 21 чэрвеня, праз пару дзён яму прысудзілі арышт. Больш чым 10 апошніх гадоў Мікола Маркевіч кіруе фірмай, якая ажыццяўляе пасажырскія перавозкі.