Гарадзенскага грамадскага дзеяча Міколу Маркевіча затрымалі яшчэ 21 чэрвеня проста на офісе турфірмы “Клас-тур”. Праўдападобна затрымліваў ГУБАЗіК. 24 чэрвеня стала ведама, што яму прысудзілі 10 сутак адміністрацыйнага арышту за нейкі даўні перапост у адной з сацыяльных сацсетак. 29 чэрвеня грамадскі дзеяч сустрэў за кратамі свае 60-ыя ўгодкі.

1 ліпеня Маркевіч павінен быў выйсці на волю. Аднак ніякай інфармацыі пра яго вызваленне няма дагэтуль. Не выключана, што Маркевічу прысудзілі чарговы тэрмін адміністрацыйнага арышту.

Мікалай Маркевіч — вядомы гарадзенскі грамадскі дзеяч і журналіст, яму 59-гадоў. У 1990-ых быў заснавальнікам і галоўны рэдактарам газеты «Пагоня», дэпутатамам Вярхоўнага Савета ХII склікання. У 2002 годзе быў асуджаны на два гады абмежавання свабоды за паклёп на Лукашэнку. Пазней быў рэдактарам газеты «Дзень», працаваў на Радыё Рацыя, быў старшынём гарадзенскага аддзялення Таварыства Беларускай Мовы.

Апошнія 10 гадоў займаецца пасажырскімі перавозкамі ў фірме «Клас-Тур».