КГБ абнавіў спіс “тэрарыстаў”. 5 ліпеня ў яго дададзеныя тры чалавекі. Гэта палітвязні Віктар Катоўскі і Аляксей Сянько, засуджаныя па “справе Зельцара”, а таксама Марына Станкевіч, абвінавачаная па артыкуле 342. Двое з гэтых трох -з Гарадзеншчыны.
Віктар Катоўскі — 32-гадовы бас-гітарыст гурта TerraKod, засуджаны па трох артыкулах КК на 3 гады калоніі агульнага рэжыму.
Аляксей Сянько — 37-гадовы жыхар Слоніма, збвінавачаны па друх артыкулах, знаходзіцца ў турме №1 Гародні.
Марыне Станкевіч 28 гадоў. Яна была затрыманая ў лютым 2022 года ў Гародні.
На дадзены момант у “тэрарыстычным” спісе КГБ ажно 873 чалавекі (!)