Палітзняволенага фігуранта «справы Ціханоўскага» Уладзіміра Кнігу перавялі на турэмны рэжым

Стала вядома, што 41-гадовага Уладзіміра Кнігу (https://prisoners.spring96.org/be/person/uladzimir-kniha) перавялі з папраўчай калоніі № 14 у Навасадах у гарадзенскую турму № 1. Палітвязню ўзмацнілі рэжым і перавялі на турэмны.

Кніга — былы сілавік, валанцёр каманды Святланы Ціханоўскай. Яго незаконна асудзілі паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342 і арт. 364. Уладзіміра безпадстаўна затрымалі 4 чэрвеня ў межах крымінальнай справы, пачатай пасля выбарчага пікету 29 траўня 2020 года ў Гародні.

2 чэрвеня 2021 года пасля доўгага судовага працэсу ў гарадзенскім судзе Уладзіміру прысудзілі (https://spring96.org/be/news/103672) чатыры гады калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.

💌Падтрымайце Уладзіміра лістамі салідарнасці: Турма № 1, 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1, Уладзімір Іванавіч Кніга