Працягваюцца патрыятычныя акцыі ваўкавыскіх патрыётаў. Чарговай такой дзеяй стала графіці ў ваколіцах гораду. Невядомыя патрыёты пакінулі на бетонным плоце напісы-заклікі: “Свабоду палітвязням!” і “Жыве Беларусь!”.

Напомнім, што днямі на Шведскай гары ў Ваўкавыску былі вывешаныя беларускі бел-чырвона-белы і ўкраінскі сцягі.