Гарадзенскі абласны суд 4 ліпеня пачаў “разглядаць” крымінальную справу актывісткі з Пружанаў Юліі Лаптановіч (https://prisoners.spring96.org/be/person/julija-laptanovicz). Судовы працэс вядзе суддзя Віктар Сянько.

Яе абвінавачваюць ажно па шасці артыкулах крымінальнага кодэкса: арт. 188 (Паклёп); ч. 1 арт. 13 арт. 369 (Стварэнне ўмоваў для здзяйснення абразы прадстаўніка ўлады); ч. 1 арт. 1 арт. 389 (Стварэнне ўмоваў для здзяйснення пагрозы ў дачыненні да суддзі); ч. 6 арт. 16 і ч. 1 арт. 366 (Садзейнічанне да пагрозы гвалтам у дачыненні да службовай асобы); ч. 3 арт. 203-1 (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да персанальнай інфармацыі); ч. 1 арт. 361-4 (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Наступнае пасяджэнне пройдзе 11 ліпеня. Сваякі паведамляюць, што Юлія трымаецца бадзёра.

💌Падтрымайце Юлію пасылкамі і грашовымі пераводамі: Турма № 1, 230023, Гродна, Кірава, 1, Юліі Аляксандраўне Лаптановіч