Цела міліцыянта знайшлі на тэрыторыі завода «Хімвалакно» Найверагодная прычына смерці — суіцыд.

Тэлеграм-канал «Рабочы рух» паведамляе пра адшуканага на тэрыторыі завода «Хімвалакно» ААТ «Гродна Азот» нябожчыка, міліцыянта дэпартамента аховы МУС. Паводле тэлеграм-канала, цела загінулага ад вогнепальнай зброі 21-гадовага ахоўніка знайшоў яго калега, які прыехаў на сваю працоўную змену а 7-й вечара 6 ліпеня. Папярэдняя версія следства — самагубства з выкарыстаннем табельнай зброі. Аднак сам інцыдэнт кіраўніцтва завода ўсяляк спрабуе схаваць, а чалавека, які знайшоў нябожчыка наогул спрабавалі звінаваціць у забойстве калегі, яму дапамагла толькі наяўнасць іншых сведкаў.

Спроба схаваць інфармацыю (заводская газета «Хімік» не падае ніякіх дадзеных пра смерць на заводзе) можа выклікаць сумневы ў пададзенай версіі пра самагубства. Паколькі доступу да праўдзівай крыніцы інфармацыі няма, а да следчых органаў РБ давер таксама адсутны, можна меркаваць як пра самазабойства, так і пра спробу схаваць нейкі крымінал, напрыклад, крадзеж маёмасці завода і забойства сведкі-міліцыянта, які спрабаваў не дапусціць злачынства.

У кожным разе самы работнікі заводу знаходзяцца ў трывожным стане і выказаюць меркаванне пра тое, што саму наяўнасць зброі на прадпрыемстве, ды яшчэ ў руках, так бы мовіць, недатыкальнай касты, гарантавана беспакараных, лічаць вялікай небяспекай для сябе.