Беларусы Беластоку замовілі памінальную службу за загінулага ва Украіне ў баях за Севераданецк камандзіра батальёна “Волат” палка імя Каліноўскага Івана «Брэста» Марчука.

Паніхіда адбудзецца 10 ліпеня ў ніжняй капліцы рыма-каталіцкай царквы Святога Духа па вул. Сібіракоў, 2 (ul. Sybiraków 2) пасля нядзельнай літургіі, якая пачнецца а 12.30 у грэка-каталіцкай парафіі УГКЦ. Такім чынам памінальная служба будзе прыкладна а 14 гадзіне, служыць будзе пробашч парафіі УГКЦ а.Андрэй Залеўскі.

Уваход у капліцу знаходзіцца з правага боку царквы (заля Святой Марты), гл. фота.

месца капліцы

Запрашаем далучыцца да супольнай малітвы за беларускага ваяра!