8 ліпеня ў Смаргоні адбыўся суд над ксяндзом Яўгенам Учкуронісам, пробашчам парафіі святога Яна Паўла ІІ. Яго звінавацілі ў захоўванні «экстрэмісцкіх матэрыялаў» (арт. 19.11 Кодэксу аб Адміністрацыйных Правапарушэннях). Што менавіта было вызначана як “экстрэмісцкае” – невядома.

У выніку “разгляду” адміністрацыйнай справы святара аштрафавалі на 20 базавых велічыняў (640 рублёў). Адносна мяккі прысуд можна тлумачыць святарскім станам падсуднага.