У Лідзе зладзілі чарговы мілітарысцкі “шабаш”. Днямі ў горадзе ўсталявалі ў адным з гарадскіх паркаў дзве супрацьтанкавыя гарматы Т-12. І бліжэйшым часам збіраюцца прывалачы ў горад яшчэ падобныя – “мирныя и созидательные” “помнікі”.

Дзяржаўная ідэалогія працягвае сваю ваенную істэрыю і “пампаванне” насельніцтва ваеннай нянавісцю да ўсіх. Ажыццяўляецца гэта і ўкараняецца пад выглядам “гістарычнай памяці”.

На згаданае ідэалагічнае мерапрыемства прымусова прывезлі маладых лідскіх хакеістаў і футбалістаў. Напэўна для таго, каб тыя паплакаліся з трыбуны на тое, што не могуць з-за санкцыяў удзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах. Лепш бы мясцовыя чыноўнікі далі грамадзянам інфармацыю пра тое, што зроблена ў развіцца рэгіянальнага спорту і фізкультуры, якія знаходзяцца ў заняпадзе і стадыі дэградацыі.