
На Гарадзеншчыне зафіксаваны яшчэ адзін выпадак знішчэння магіл польскіх жаўнераў — гэтым разам у Ваўкавыску. Гэта ўжо трэці падобны інцыдэнт за тыдзень.
«Яшчэ адно польскае месца памяці ў Беларусі разбуранае! Знішчанае пахаванне жаўнераў Арміі Краёвай у Ваўкавыску» — напісаў у сваім фэйсбуку намеснік старшыні незарэгістраванага Саюза палякаў Беларусі Марэк Занеўскі.

Напомнім, што на гэтым тыдні стала вядома аб двух знішчаных пахаваннях польскіх жаўнераў у Беларусі — у Мікулішках (Ашмянскі раён) і Качычах (Карэліцкі раён). Пры гэтым МЗС Беларусі заяўляе, што ў Мікулішках не было зарэгістравана воінскіх пахаванняў.
Польскі МЗС лічыць знішчэнні польскіх месцаў памяці у Беларусі скіраванай акцыяй рэжыму Лукашэнкі „з мэтай далейшага пагаршэння дачыненняў паміж Польшчай і Беларуссю”.