фота Hrodna.life

На стэндзе ў цэнтры Гародні заклеілі сцяг Еўразвязу і інфармацыю пра фінансаванне ім праекту «Шлях Тызенгаўза». Стэнд з веласіпедным маршрутам, усталяваны ў рамках праекту, усталяваны каля скверу на месцы Фары Вітаўта.

Акрамя сцяжка цалком на загад уладаў заклеілі надпіс на беларускай і ангельсскай мовах: «Карта створана пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза ў рамках трансгранічнай праграмы Польшча-Беларусь-Украіна 2014−2020».

А праўда такая, што ў рамках праекту дзяржаўны Рэспубліканскі турысцка-спартовы саюз (РТСС) атрымаў ад Еўразвязу ажно 1 мільён 30 тысяч  940 еўра, Аддзел адукацыі, спорту і турызму Гродзенскага гарвыканкаму — EUR 77 304, Гміна Саколка ў Польшчы — EUR 817 084.