
7 ліпеня памёр ветэран беларускага нацыянальнага руху ў Лідзе Іван Грос.
Падпалкоўніку ў адстаўцы Івану Уладзіміравічу Гросу было 85 гадоў.
У пачатку 90-х Іван Грос быў адным з заснавальнікаў БЗВ, узначальваў Лідскую арганізацыю БЗВ.
Спадчынны сацыял-дэмакрат, сябар БСДП. Яго бацька быў сябрам БСДГ.
Нарадзіўся ў вёсцы (комплекс хутароў) Істакі Лідскага раёна ў 1937 годзе. Гэты рэгіён: Дроздава, Ганчары, Істакі, Баравічы, Масявічы і інш. быў вядомы сваёй прабеларускай арыентацыяй у часы Польшчы. Тут дзейнічалі БСДГ, ТБШ.
Пасля вайны скончыў школу, працаваў шафёрам у калгасе, служыў у Савецкай Арміі, закончыў вайсковае вучылішча, прайшоў Афганістан, служыў у ГДР. Закончыў службу камандзірам абатз авіяцыйнага палка.
Пахавалі Івана Гроса 9 ліпеня на могілках вёскі Ганчары Лідскага раёна побач з магілай жонкі.
Пахаванне праходзіла з вайсковым ушанаваннем. Падчвс апускання труны ў магілу прагучаў салют з трох залпаў.
Засталіся два дарослыя сыны, унукі.