У Беластоку каля будынку кансуляту Рэспублікі Беларусь ушанавалі памяць беларускіх герояў, якія загінулі пры вызваленні Украіны на вайне супраць расейскіх акупантаў. Сабралася каля 70 чалавек, пераважна беларусы, якія былі змушаныя эміграваць з-за палітычнага пераследу. Прысутныя схілілі галовы ў хвіліне маўчання, запалілі знічы, паклалі кветкі.

На акцыі памяці выступілі Ян Абадоўскі, Сяргей Верамеенка, Марына Ляшчэўская, яшчэ пару ахвотных чалавек. Удзельнікі акцыі трымалі ў руках партрэты загінулых і розную украінскую і беларускую сімволіку.