У Гародні пачаты працэс па ліквідацыі чатырох спартовых і сямейных грамадскіх арганізацый. Сярод іх байцоўскі клуб „Чорная метка”, сямейнае аб’яднанне „Парадыгма”, спартова-творчая студыя „ФАЙЕР” са Слоніма і яхт-клуб „Чатыры ветры”. Апошні пасля пандэміі і так практычна не працаваў. Пазоўнікам па справах аб ліквідацыі выступае галоўнае ўпраўленне “юстыцыі” Гарадзенскага аблвыканкаму.

Масавая ліквідацыя недзяржаўных грамадскіх арганізацый пачалася ў Беларусі год таму. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, толькі ў мінулым годзе ўлады паспелі знішчыць ці запусціць працэс ліквідацыі не менш як 275 арганізацый грамадзянскай супольнасці.

Аляксандр Лукашэнка запэўнівае, што ліквідаваныя НДА не будуць адноўлены.