
11 ліпеня на карным судовым працэсе ў гарадзенскай турме пасля перапынку галоўны фігурант крымінальнай спрвы Мікалай Аўтуховіч паскардзіўся, што яму перадаюць лісты толькі ад маці, а таксама ён не атрымлівае газеты. Пра гэта паведаміла праўладная прапагандыстка Людміла Гладкая.
У выніку Аўтуховіч заявіў, што абвяшчае сухую галадоўку на знак пратэсту.
Падтрымаць фігурантаў «справы Аўтуховіча» лістамі можна па адрасе: Турма №1, 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1