Праваабаронцам стала вядома, 61-гадовы фігурант «справы Аўтуховіча» Уладзімір Гундар вырашыў спыніць галадоўку, бо «з’явіліся некаторыя вынікі». Таксама вядома, што Уладзіміра — інваліда ІІ групы — прасіў спыніць галадоўку і Мікалай Аўтуховіч.

Нагадаем, палітвязень трымаў галадоўку з 30 чэрвеня, пратэстуючы супраць таго, што суд не рэагуе на яго патрабаванні, а таксама як адказ на прымусовае распрананне перад працэсам. З-за гэтага ён правёў 10 сутак у карцары.

29 чэрвеня 61-гадовы фігурант «справы Аўтуховіча», інвалід ІІ групы Уладзімір Гундар (https://prisoners.spring96.org/be/person/uladzimir-hundar) абвесціў галадоўку, пратэстуючы супраць таго, што суд не рэагуе на яго патрабаванні, а таксама як адказ на прымусовае распрананне перад працэсам — адзенне фігурантаў справы перад судом прымушаюць прасвечваюць рэнтгенам. Вязні мяркуюць, што насіць яго пасля гэтага шкодна для здароўя.

9-га ліпеня Гундара вызвалілі з карцэру, дзе ён быў 10 сутак. Увесь гэты тэрмін палітвязню кожны дзень ставілі ўкол з абязбольваным з-за моцнага болю ў спіне. Пасля выхаду з карцару Уладзімір пачаў піць ваду, але працягваў трымаць галадоўку.

Гундар і надалей адмаўляўся апранаць адзенне пасля прасвечвання рэнтгенам, таму да абеду 11 ліпеня падчас працэсу ён стаяў у клетцы ў адных майтках. Пасля абеду ён ужо апрануўся.