За мінулы дзень 36 замежнікаў спрабавалі нелегальна трапіць у Польшчу праз польска-беларускую мяжу. Сярод затрыманых мігрантаў былі грамадзяне Інданезіі і Беніну. «Іншаземцы траплялі ў Польшчу пры дапамозе лесвіц і праз рэкі», – паведамілі ў Памежнай службе.

Электронная сістэма аховы мяжы будзе мець 202 км. Яна будзе даўжэй за агароджу (186 км). Прэс-сакратар Памежнай службы Ганна Міхальска адзначае, што ўжо існуючы фізічны бар’ер будзе паўнавартасна працаваць толькі пасля ўстаноўкі элементаў электроннага кантролю. Ён будзе ахопліваць месцы, дзе няма агароджы, дзе мяжа праходзіць па рэках.

«Для нас гэта ключавы элемент агароджы», – дадала ў інтэрвʼю PAP прэс-сакратар Памежнай службы.