У Гародні да люстэрка парталу 015.by абмежавалі доступ.

Паколькі інтэрнэт-рэсурс go015.ru з’яўляецца копіяй 015.by, Міністэрства інфармацыі накіравала паведамленне ў РУП «БелГИЭ» для ўключэння інтэрнэт-рэсурсу ў спіс абмежаванага доступу. Гэта стала ведама з адказу Мінінфармацыі на зварот адыёзнай прарасейскай актывісткі Ольги Бондаревой.

Гарадзенскі навінавы рэсурс 015. by перастаў адкрывацца ў Беларусі яшчэ 20 траўня. Фармальнай прычынай таму сталі некалькі публікацый. Уладаннік разлічваў аднавіць доступ да сайту пасля звароту ў Мінінфармацыі, але час паказаў, што шанцаў на гэта няма.