Сталі вядомыя падрабязнасці апошніх судовых паседжанняў па «справе Аўтуховіча». Мікалай Аўтуховіч працягвае трымаць галадоўку, якую ён абвясціў у панядзелак з-за таго, што яму перадаюць лісты толькі ад маці, а таксама ён не атрымлівае газеты.

Палітзняволены Уладзімір Гундар пасля 11 дзён галадоўкі пачынае пакрысе прымаць ежу — ён спыніў яе ў панядзелак.

Вядома, што на працэсе працягваюць вывучаць матэрыялы справы — сёння завяршылася даследаванне 13-га тома. Усяго ў справе больш за 65 тамоў.