Гарадзенскі абласны суд 4 ліпеня пачаў “разглядаць” крымінальную справу актывісткі з Пружанаў Юліі Лаптановіч (https://prisoners.spring96.org/be/person/julija-laptanovicz). Судовы працэс вядзе суддзя Віктар Сянько. Год таму Юлію і яе мужа Ігара асудзілі па «справе карагодаў». Ігара адправілі ў калонію, а жанчыне прысудзілі «хатнюю хімію». Праз некалькі месяцаў Юлію затрымалі па новай крымінальнай справе.

Цяпер палітзняволеную, якую ўтрымліваюць за кратамі ўжо дзевяць месяцаў, абвінавачваюць паводле ажно шасьці артыкулах Крымінальнага кодэкса.

Пракурор просіць пакараць шматдзетную маці пяццю гадамі калоніі і штрафам на 3 200 рублёў.