Ян Матэйка. Бітва пад Грунвальдам

15 ліпеня 1410 года адбылася бітва пры Грунвальдзе. Гэта адзін з дзён айчыннай вайсковай славы.

Пераможная для саюзнага войска Вялікага Княства Літоўскага і Польшчы Грунвальдская бітва змяніла карэнным чынам хаду Вялікай вайны 1409–1411 гадоў. Перамога была здабытая ў выніку сечы, якая цягнулася цэлы дзень. З боку крыжакоў загінула 18 тысяч рыцараў, воінаў і чэлядзі, а яшчэ 14 тысяч трапілі ў палон. Быў забіты вялікі магістр Тэўтонскага Ордэна Ульрых фон Юнгінген. Уратавалася трохі больш за 1400 чалавек.

Грунвальдская бітва стала пераломным момантам у гісторыі ВКЛ і польскай кароны, бо нарэшце была спыненая экспансія нямецкіх рыцараў на балцкія і славянскія землі. Менавіта з Грунвальда пачаўся заняпад Тэўтонскага ордэна. 

У Грунвальдскай бітве бралі ўдзел баявыя харугвы з Гарадзенешчыны: Ваўкавыская, Лідская, Гарадзенская, Наваградская.