Паводле звестак ваяводскай адміністрацыі ў Беластоку, пасля жніўня 2020 года статус часовага знаходжання на тэрыторыі Падляшскага ваяводства атрымалі каля 10 тысяч беларусаў.
Такія звесткі падае прэс-служба Паўла Латушкі, які здзейсніў працоўную паездку ў ваяводства 15 ліпеня.

Латушка правёў сустрэчы з прадстаўнікамі мясцовых уладаў.

Цягам сустрэч былі дасягнутыя дамоўленасці пра спрыянне стварэнню Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку, пра неабходнасць стварэння ўмоў для навучання беларускай мове ў агульнаадукацыйных установах Беластоку, пра дадатковую фінансавую і арганізацыйную падтрымку выкладання беларускай мовы і літаратуры ў школах Падляшскага ваяводства.