Беларусь выходзіць з Орхускай канвенцыі

Такі ўказ падпісаў Лукашэнка. Ён лічыць, што «Беларусь сутыкнулася з перадузятым і дыскрымінацыйным стаўленнем з боку кіруючых органаў канвенцыі, фактамі ціску на суверэнную дзяржаву». Пра гэта паведамілі афіцыйныя ўладныя рэсурсы.

Орхуская канвенцыя – канвенцыя Еўрапейскай Эканамічнай Камісіі ААН «аб доступе да інфармацыі, удзеле грамадскасці ў прыняцці рашэнняў і доступе да правасуддзя па пытаннях, што тычацца навакольнага асяроддзя».