На беларуска-польскай граніцы амаль штодзень працягваюцца правакацыі і нелегальныя перасячэнні мяжы. Так 17 ліпеня зафіксаваны парушэнні мяжы з боку 47 замежнікаў з азіяцкіх і афрыканскіх краін – найперш з Туркменістану, Пакістану, Паўднёва Афрыканскай Рэспублікі. Усе парушальнікі былі затрыманыя. Пра гэта паведамляе памежная служба Польшчы.

Што адметна, затрыманыя прыехалі на тэрыторыю Беларусі з Расеі, маючы расейскія візы.

31 чалавек зрабілі спробу перайсці па затоцы ракі Лясная ў раёне Белавежы. На гэтым адрэзку апошнім часам парушэнні фіксуюцца найчасцей.