«Моцна абязвожаны, перасохлі вусны і язык». У якім стане Мікалай Аўтуховіч, які восьмы дзень трымае суху галадоўку.

Стала вядома, што адзінае патрабаванне Мікалая — зняць абмежаванні на ліставанне.

«Ён ужо моцна абязвожаны, перасохлі вусны і язык. У такой сітуацыі яго з пятніцы змясцілі ў карцар з нейкай фармальнай прычыны (як і Вольгу Маёраву (https://prisoners.spring96.org/be/person/volga-maiorava)), доктар да яго прыходзіў таксама ў пятніцу, але ніякіх аналізаў не рабілі. Скардзіцца на здароўе гэты ўпарты моцны чалавек катэгарычна адмаўляецца. Адзінае патрабаванне, якое Мікалай выставіў, каб спыніць галадоўку, — зняць абмежаванні на ліставанне. Умова цалкам выканальная, але адзіная рэакцыя на яе — лісты перасталі даходзіць нават маме.

Мае сэнс адпраўляць яму ваду без газу, сокі, дзіцячыя фруктовыя пюрэ (у дой-паках), мёд (у пластыкавых пакунках), каб у яго было ўсё неабходнае, каб у любы момант пачаць выхад з галадоўкі».

Крыніца: Śviatłana Bohuš

(https://www.facebook.com/story.php?story_fbid=pfbid0kztuGjBTknjbqQiPktTs6EDZPE5DoGuAr8CuESrpPJePAeGLPBLLkrbdviubb37tl&id=1453873227)💌Падтрымаць Мікалая: Турма №1, 230023, Гродна, Кірава, 1, Аўтуховічу Мікалаю Мікалаевічу