
Henley&Partners апублікавала рэйтынг пашпартоў свету які ранжыруе пашпарты свету па колькасці бязвізавых кірункаў, заняў 71-е месца.
Беларускі пашпарт займае 71-е месца ў рэйтынгу са 112 месцаў. Згодна з ім беларусы могуць падарожнічаць без візы ў 78 краін.
Першае месца ў рэйтынгу заняў японскі пашпарт, яго ўладальнікі могуць падарожнічаць у 193 краіны. У пяцёрку «найлепшых пашпартоў» таксама ўваходзяць Сінгапур, Паўднёвая Карэя, Нямеччына, Іспанія. Прыкладам жыхар Іспаніі можа падарожнічаць у 190 краін без візы.
З краін суседзяў найлепшы рэйтынг у пашпартоў Літвы і Польшчы, яны дзеляць 10-е месца, што дазваляе падарожнічаць без візы ў 182 краіны свету. Эстонія і Латвія знаходзяцца на 11-м радку (181 краіна).
Апошняе месца ў рэйтынгу займае Афганістан (112-е месца, 27 краін).