Грамадзянам Беларусі з часу прэзідэнцкіх выбараў 2020 года Польшча выдала амаль 355 992 візаў, паведамляе тэлеграм-канал «Беларусы в Польше» са спасылкай на польскае Міністэрства замежных спраў.

З іх 36 614 віз — гуманітарныя, 42 932 — па праграме Poland Business Harbour, 59 881 — на падставе «карты паляка». Колькасць беларусаў з відам на жыхарства ў Польшчы перавысіла 50 тысяч чалавек.

Паводле памежнай службы Польшчы, пачынаючы са жніўня 2020 года па дапамогу на тэрыторыі Польшчы звярнуліся 37 976 беларускіх грамадзян.

З іх 5324 звярнуліся па міжнародную абарону пры перасячэнні мяжы з Польшчай або заявілі хадайніцтва аб наданні міжнароднай абароны, 90 атрымалі дазвол ад галоўнакамандуючага памежнай службы на ўезд у Польшчу без візы, 32 562 перасеклі мяжу на падставе візы, выдадзенай з гуманітарных меркаванняў (віза D-21), 9545 грамадзян Беларусі і іх сем’яў уехалі ў Польшчу па праграме Poland.Business Harbour (віза D-23).

Poland.Business Harbour — афіцыйная праграма па пераездзе ў Польшчу, разлічаная на праграмістаў, менеджараў, фірмы і прадпрымальнікаў у IT-сферы з Беларусі, Украіны, Арменіі, Грузіі, Малдовы і Расіі.

Пачынаючы з 11 ліпеня беларусы могуць атрымліваць новы дазвол на жыхарства на падставе гуманітарнай візы.
https://nashaniva.com/