У ваўкавыскага прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча з’явіўся моцны боль і рэзь у жываце, стаў вельмі часты пульс. Ён ужо дзесяць дзён нічога не есць і не п’е. Як стала вядома, Аўтуховіча працягваюць вадзіць на судовыя паседжанні, якія адбываюцца ў будынку гарадзенскай турмы. Падчас працэсу ў другой палове дня ён рэзка аслабеў. Тады яго агледзеў лекар, затым спатрэбіўся дадатковы мэдычны агляд. У працэсе зрабілі перапынак.

Вядома, што перад працэсам Мікалаю рабілі ўкол і давалі нейкую таблетку. Але яго стан пасля гэтага не палепшаў. Ён заявіў, што будзе працягваць галадоўку. Аўтуховіч пратэстуе супраць абмежавання ліставання, яму перасталі аддаваць лісты нават ад 83-гадовай маці. Да пятніцы, 22 ліпеня, ён будзе знаходзіцца ў карцары.

Мікалаю Аўтуховічу 59 гадоў, ён вэтэран вайны ў Афганістане, ваўкавыскі прадпрымальнік і грамадскі актывіст. За кратамі ён больш за паўтара года. Усяго ў «справе Аўтуховіча» судзяць 12 чалавек. Гэта трэцяе ягонае зняволенне