Цяпер у Беларусі могуць судзіць завочна — адпаведны ўказ падпісаў Лукашэнка.

Сярод злачынстваў, па якіх судовы працэс змогуць праводзіць завочна, — масавыя беспарадкі, заклікі да санкцый, здрада дзяржаве, акт тэрарызму, генацыд, наёмніцтва, стварэнне экстрэмісцкага фармавання.

Вядома, што ў цяперашніх умовах Беларусі кожнае з гэтых абвінавачанняў можна закідаць амаль кожнаму чалавеку зусім адвольна, што шырока і практыкуецца.