Лідскі РАУС пахваліўся, што ў горадзе Ліда вядзецца скрытае патруляванне вуліц.

Арганізаваная цэлая мабільная група, міліцыянты патрулююць горад на роварах. На відэа, якое падрыхтавалі ў міліцыі, відаць, што такія дзеянні ажыццяўляе дзяўчына, апранутая ў цывільнае адзенне. Яна па рацыі паведамляе іншым міліцыянтам пра тое, што лічыць правапарушэннем. Пасля гэтага міліцыянты выязджаюць у акрэсленае месца.