У Стрыеўцы быў зруйнаваны помнік байцам Арміі Краёвай (АК), якія загінулі ў 1943 годзе ў баях з нямецкімі акупантамі. На месца разбурэння прыбыў генеральны консул у Гародні Анджэй Рачкоўскі. Паводле гістарычных звестак, 23 верасня 1943 года каля вёскі Стрыеўка нацысты напалі на Кадравы ўдарны батальён – партызанскае фармаванне ў складзе АК. У выніку нападу загінулі 32 з 35 байцоў батальёну.

На мемарыяльнай дошцы былі змешчаныя імёны жаўнераў, якія ваявалі ў гэтым населеным пункце. Месца іх пахавання невядомае.